ІПГ з намеснiкам старшынi райвыканкама Святланай Сянько

Дата: 18 февраля 2021 в 19:56
215 просмотров

З нагоды адзінага дня інфармавання насельніцтва ў дзяржаўную ўстанову адукацыі "Макарыцкі дзіцячы сад-базавая школа" наведалася намеснік старшыні райвыканкама Святлана Сянько. Галоўным пытаннем сустрэчы было "Вынікі VI Усебеларускага народнага сходу". Святлана Уладзіміраўна акрэсліла тэзісна вынікі работы форума, засяродзіўшы ўвагу прысутных на знакавых рашэннях. Не абмінула намеснік старшыні і пытанні бяспекі ў зімовы перыяд, работы аглядавых камісій, кіберзлачыннасці.
Дырэктар установы адукацыі Алена Вяргей прадстаўляла Петрыкаўшчыну на форуме ў складзе дэлегацыі раёна. Выступаючы перад калектывам, Алена Іванаўна адзначыла маштабнасць форуму, асобна спынілася на пытаннях адукацыі, якім была нададзена ўвага ў час работы форума.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.