19 мая - Дзень пiянерскай дружбы

Дата: 18 мая 2021 в 16:30
213 просмотров

Дзень піянерскай дружбы адзначаюць 19 мая ў нашай краіне. Менавіта ў гэты дзень у 1922 годзе падчас II Усерасійскай канферэнцыі РКСМ (Расійскага Камуністычнага саюза моладзі) было прынята рашэнне распаўсюдзіць вопыт Маскоўскай піянерскай арганізацыі на ўсю краіну. Гэта рашэнне адыграла вялікую ролю ў станаўленні і стварэнні адзінай дзіцячай арганізацыі. Упершыню ў дакуменце такога маштабу было пастаўлена пытанне аб піянерскім руху. Дзень 19 мая 1922 года стаў адзначацца ў краіне як Дзень нараджэння Усесаюзнай піянерскай арганізацыі.
19 мая ў памяці нашых бацькоў звязана з чырвоным піянерскім гальштукам. Гэты сімвал і сёння яднае людзей розных пакаленняў нябачнымі ніткамі сяброўства.
Наша беларуская піянерыя з'яўляецца захавальнікам і прадаўжальнікам піянерскіх традыцый і рытуалаў мінулага. Гэта вахты памяці, піянерскія кастры, аперацыі па зборы металалому і макулатуры, піянерскія лінейкі, шэфская дапамогу і цімураўскі рух. Сучасная піянерыя – гэта творчыя і ініцыятыўныя хлопцы і дзяўчаты, якія імкнуцца рэалізаваць сябе і накіроўваюць усю сваю энергію на карысць Радзімы.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.