Сучасныя сродкі персанальнай мабільнасці

Дата: 21 июля 2021 в 11:11
152 просмотра

У апошні час удзельнікі дарожнага руху сталі ўсё больш актыўна выкарыстоўваць сродкі персанальнай мабільнасці, да якіх адносяць электрасамакаты, электраскейтборды, гіраскутэары, сігвэі, монакалёсы і іншыя аналагічныя сродкі руху.
Сучасныя сродкі персанальнай мабільнасці
Выкарыстанне такіх гаджэтаў на дарогах агульнага карыстання становіцца сур’ёзнай крыніцай небяспекі, бо яны могуць развіваць істотную хуткасць пры абмежаванай манёўранасці. Пры гэтым многія карыстальнікі прылад, выязджаючы на дарогу, не выкарыстоўваюць ахоўную экіпіроўку.
Пры выкарыстанні сродкаў персанальнай мабільнасці, выконвайце правілы бяспекі:
– не забывайце пра ахоўную экіпіроўку: шлем, накаленнікі, налакотнікі;
– захоўвайце бяспечную дыстанцыю да ўсіх аб’ектаў і дазволеную хуткасць. Прыпыняйцеся плаўна;
– не карыстайцеся ў час руху мабільнымі тэлефонамі і іншымі гаджэтамі;
– адмоўцеся ад руху ва ўмовах недастатковага асвятлення, у вузкіх месцах ці там, дзе знаходзіцца натоўп людзей, дзе багата перашкод;
– выкарыстоўвайце святлоадбіваючыя элементы ў адзенні;
– памятайце, што забаронена кіраваць сродкамі персанальнай мабільнасці ў стане алкагольнага ці наркатычнага ап’янення.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.