25 лiпеня - Дзень пажарнай службы Рэспублікі Беларусь

Дата: 25 июля 2021 в 18:14
120 просмотров

Паважаныя работнікі Петрыкаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, ветэраны службы! Прыміце шчырыя віншаванні з вашым прафесійным святам – Днём пажарнай службы Рэспублікі Беларусь. Няхай вашае здароўе будзе моцным, сямейны дабрабыт – невычэрпным, гады жыцця – доўгімі і шчаслівымі! Няхай вашы адважныя сэрцы заўсёды гараць ярка, а душу кожны дзень саграваюць цёплыя і светлыя ўсмешкі вашых любімых і блізкіх людзей! Са святам!!!

25 ліпеня ратавальнікі-пажарныя нашай краіны адзначаюць сваё прафесійнае свята! Свята людзей моцных, мужных, адважных, надзейных. Людзей, чыя прафесія – адна з самых ганаровых і небяспечных. Праца ў экстрэмальных умовах патрабуе асабістай мужнасці і адвагі, ўмення хутка прымаць рашэнні, ад якіх залежаць жыццё і здароўе людзей. Пажарныя, па прафесійнаму абавязку і покліку свайго сэрца, заўсёды гатовыя прыйсці на дапамогу, рызыкуючы сабой дзеля выратавання іншых.
Гісторыя пажарнай справы захоўвае мноства прыкладаў адвагі і самаадданасці. Сёння работнікі МНС годна працягваюць слаўныя традыцыі, закладзеныя ветэранамі. Гераізм і мужнасць беларускіх пажарных асабліва праявіліся ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Менавіта яны першымі сталі на абарону людзей пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС. І ў нашы дні ёсць прыклады, калі цаной выратавання чужога жыцця становіцца жыццё ўласнае. Сёння служба абсталявана сучаснай тэхнікай і абсталяваннем, але галоўнае ў ёй – людзі, адданыя гэтай прафесіі. 
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.