З 1 па 10 верасня на тэрыторыі Рэспублікі Беларусі праходзiць акцыя “Адзіны дзень бяспекі!».

Дата: 4 сентября 2021 в 16:39
159 просмотров

У рамках акцыі, будуць праводзіцца прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, навучанне паводзінам ва ўмовах пажараў, аварый, аказанне першай медыцынскай дапамогі. У перыяд правядзення акцыі адбудуцца вучэнні і трэніроўкі па рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі прыроднага і тэхнагеннага характару. Установы адпрацуюць небяспечнае правядзенне эвакуацыі з будынкаў.
У рамках “Адзінага дня бяспекі” будуць праведзены ўрокі бяспекі для дзяцей, выступленні ў працоўных калектывах, у падраздзяленнях МНС пройдуць Дні адчыненых дзвярэй, а таксама тэматычныя канцэртныя праграмы і тэатралізаваныя паказы. У акцыі прымуць удзел усе падраздзяленні органаў дзяржаўнага кіравання і мясцовыя органы ўлады.
МНС нагадвае! У выпадку пажару:
– неадкладна выклікайце выратавальнікаў па тэлефоне “101”, паведаміце дакладны адрас, аб’ект пажару і сустрэньце супрацоўнікаў выратавальнай службы;
– калі гарэнне толькі пачалося – паспрабуйце затушыць яго вадой, накрыйце тоўстай коўдрай, покрывам або закідайце пяском, зямлёй;
– ні ў якім выпадку не тушыце вадой гарачыя электраправодку і электрапрыборы;
– калі вы бачыце, што не зможаце справіцца з агнём, і пажар прымае пагрозлівыя памеры, тэрмінова пакіньце памяшканне;
– ніколі не хавайцеся і не панікуйце ў задымленым памяшканні.
Памятаеце, што пажар лягчэй папярэдзіць, чым пагасіць, і што маленькая запалка можа абярнуцца вялікай бядой!
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.