Пытанне прафілактыкі наркаманіі сярод непаўналетніх па-ранейшаму актуальна

Дата: 11 октября 2021 в 18:54
155 просмотров

Што такое наркаманія, і як адбываецца далучэнне да наркотыкаў?
Наркаманія – цяжкае псіхічнае захворванне, якое ўзнікае пры сістэматычным ужыванні наркотыкаў.
Сярод прычын, якія штурхаюць непаўналетніх да ўжывання наркотыкаў, можна вылучыць наступныя: сацыяльная ўзгодненасць, задавальненне, даступнасць, цікаўнасць, варожасць, сыход ад фізічнага стрэсу.
Адрозніваюць дзве асноўныя групы прыкмет ужывання наркотыкаў: паводніцкія і фізіялагічныя.
Адна з паводніцкіх прыкмет –нарастанне ўтоенасці дзіцяці, якое суправаджаецца павелічэннем працягласці “гулянняў”, познім адыходам да сну, з’яўленнем у дзіцяці дрымотнасці ці, наадварот бессані. Назіраецца падзенне цікавасці да вучобы, прагулы школьных заняткаў, пагаршэнне памяці і ўвагі. Разам з тым растуць фінансавыя запыты, з’яўляюцца новыя сумніўныя сябры. Маюць месца беспадстаўная змена настрою, выкрутлівасць, ілжывасць, сыход ад адказаў на прамыя пытанні.
Фізіялагічныя прыкметы: бледнасць або пачырваненне скуры, пашыраныя або звужаныя зрэнкі, пачырванелыя або мутныя вочы, няскладная, запаволеная або паскораная гаворка, страта апетыту, пахуданне, а часам – празмернае ўжыванне ежы, хранічны кашаль, дрэнная каардынацыя рухаў.
Стан наркатычнага ап’янення нагадвае алкагольнае, але без характэрнага паху алкаголю з рота. Агульнай прыкметай гэтага ап’янення з’яўляецца эйфарыя.
Лячэнне наркаманіі – адна з самых складаных задач, дзе ўсё залежыць ад самога хворага, ад яго цвёрдага жадання і намеру поўнай адмовы ад ужывання ў далейшым любых псіхаактыўных і наркатычных рэчываў. Толькі ў гэтым выпадку можа быць выпрацавана стойкая пажыццёвая рэмісія.
Меры прафілактыкі:
У барацьбе з наркаманіяй сярод моладзі найбольш эфектыўнымі мерамі з’яўляюцца прафілактычныя меры. Многае залежыць, перш за ўсё, ад бацькоў, педагогаў, медыцынскіх работнікаў.
Неабходна часцей гутарыць з дзецьмі і падаваць ім асабісты станоўчы прыклад.
Важна стымуляваць іх самастойнасць і незалежнасць, умацоў-ваць упэўненасць у сабе.
Вучыць дзіця ўменню супрацьстаяць негатыўным спакусам, спраўляцца з няўдачамі.
Ствараць у маладзёжным асяроддзі сітуацыі, якія перашкаджаюць ужыванню наркотыкаў.
Далучаць дзяцей і падлеткаў да заняткаў фізкультурай і спортам, актыўнага культурнага адпачынку ў вольны час.
Распаўсюджваць інфармацыю пра прычыны, формы і рэальныя наступствы ўжывання наркатычных сродкаў.
Фарміраваць у падлетка навыкі аналізу і крытычнай ацэнкі інфармацыі, якую атрымліваюць пра наркотыкі, і ўменне прымаць правільныя рашэнні.
Узаемадзейнічаць з арганізацыямі і структурамі, якія праводзяць прафілактычную працу па спыненні распаўсюджвання і ўжывання наркотыкаў.
Доўг дарослых – зберагчы нашу моладзь ад наркатычнай чумы і накіраваць яе энергію на стварэнне.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.