Масленіца

Дата: 5 марта 2022 в 13:13
Автор: Ткачук Н. А.
104 просмотра

5 сакавіка ў школе прайшло агульнашкольнае мерапрыемства "Масленіца". У гэты дзень школа акунулася ў атмасферу самага вясёлага народнага свята.
Слова «масленіца» заўсёды асацыюецца з вясёлымі зімовымі дзянькамі, напоўненымі гамам і шумам, смачнымі пахамі, перазвонам дзіцячага смеху. Дзеці прынялі ўдзел у конкурсах, эстафетах і, вядома, паспыталі бліны, абавязковы атрыбут масленіцы: круглыя, румяныя, гарачыя. Не абышлося і без традыцыйнага абраду свята - спальвання чучала Зімы, які сімвалізуе знішчэнне старога, састарэлага, лядашчага свету і вызваленне месца для новага, маладога, лепшага. Свята атрымалася на славу!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.