17 верасня - Дзень народнага адзінства

Дата: 15 сентября 2022 в 19:53
128 просмотров

Жадаем моцнага здароўя, дабра і дабрабыту! Мiру і працвітання нашай любімай і незалежнай Беларусі!

Гэта свята - пацверджанне гістарычнай справядлівасці ў дачыненні да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 годзе па ўмовах Рыжскага мірнага дагавора. Адноўленае ў 1939 годзе адзінства дапамагло выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны, стаць адным з сузаснавальнікаў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, захаваць пераемнасць пакаленняў, самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці.
Дзень народнага адзінства дазваляе ацаніць усё, што адбывалася і адбываецца ў краіне. Ацаніць, каб зрабіць правільныя высновы з гэтых «незапланаваных урокаў».
Мы павінны перадаць нашай моладзі стабільную, квітнеючую, моцную і незалежную Радзіму, у якой нашы дзеці і ўнукі будуць захавальнікамі і носьбітамі культурнага коду нацыі.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.