28 верасня прайшло свята "Пасвячэнне ў вучні"

Дата: 28 сентября 2022 в 15:36
86 просмотров

28 верасня дзяўчынкі і хлопчыкі нашага класа сталі сапраўднымі вучнямі.6дзяўчынак і 3 хлопчыкі сёлета прыйшлі ў 1 клас,20 дзен "Уводзін у школьнае жыццё " праляцелі імгненна .І сёння вучні прайшлі выпрабаванні,каб даказаць,што іх можна прымаць у сапраўдныя вучні.Яны актыўна разгадалі загадкі,чыталі на памяць вершы,выконвалі песні,называлі правілы сапраўдных школьнікаў,называлі літары. Вельмі прыемна было бачыць у класе бацькоў,якія перажывалі і адначасова радаваліся поспехам сваіх дзетак. Я вас віншую,мае маленькія сябры! Наперадзе ў нас яшчэ вельмі шмат выпрабаванняў,але я ўпэўнена,што мы з імі справімся. Поспехаў вам на сцяжынцы Ведаў!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.