Правілы бяспечных паводзін на дарозе

Дата: 20 октября 2022 в 19:07
79 просмотров

Каб не стаць ахвярай дарожна-транспартнага здарэння, трэба выконваць правілы бяспечных паводзін на дарозе. Гэтых правіл няшмат, але яны вельмі важныя. І таму неабходна, каб яны ўвайшлі ў звычку.
Нельга спыняцца перад транспартам, які рухаецца, выконваць правілы пераходу дарогі.
Нельга выходзіць на праезную частку дарогі з-за транспарту, які стаіць.
Нельга гуляць каля праезнай часткі дарогі – гэта вельмі небяспечна.
У начны і вячэрні час сутак трэба абазначыць сябе святлоадбівальнымі элементамі (флікерамі).
Пешаходы павінны рухацца па тратуарах ці пешаходных дарожках, а пры іх адсутнасці – па абочынах.
Пераходзіць праезжую частку трэба толькі па пешаходным пераходзе і толькі на зялёны сігнал святлафора.
Пешаходы павінны перасякаць праезжую частку па пешаходных пераходах, а пры іх адсутнасці – на перакрыжаваннях па лініі тратуараў ці абочын.
На пешаходных пераходах, якія рэгулююцца, пешаходы могуць выходзіць на праезжую частку пасля таго, як ацэняць адлегласць да транспартных сродкаў, што набліжаюцца, іх хуткасць і пераканаюцца, што пераход будзе для іх бяспечным.
Пераходзячы дарогу, пешаходы не павінны затрымлівацца ці спыняцца на праезжай частцы, калі гэта не звязана з захаваннем бяспекі руху.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.