Цікава ведаць ! Рубрыка "Наш каляндар"

Дата: 24 февраля 2020 в 22:03, Обновлено 24 февраля 2020 в 22:08
249 просмотров

Рубрыка "Наш каляндар" (Люты)
ЛЮТЫ сцюжамі лютуе - ад вясны
снягі вартуе.
Этымалогія назвы
"Пытаецца люты, ці добра ногі абуты", - гаварыла прыказка. І сапраўды, зіма ў гэту пару года звычайна была ў самай сіле, лютавала.

Народныя прыкметы месяца
Прыйдзе люты - спытае, як ты абуты.
Ад лютага зіма збягае цёмнымі начамі.
Завірухі і мяцелі ў лютым адгудзелі.
У лютым востры мароз, кароткая зіма.

Па стану лютага прадказвалі асаблівасці будучага надвор`я. Калі ў гэтым месяцы быў моцны мароз, зіма павінна працягвацца нядоўга. Як і студзень, люты меў свой адпаведнік у другім паўгоддзі: раз люты марозны і сухі, то жнівень гарачы. Па тым, наколькі высока нападае ў лютым снег, меркавалі пра вышыню травы ўлетку. Народны вопыт дазволіў вывесці калісьці і такое назіранне: які дзень першага лютага (паводле старога стылю), такімі выдадуцца і апошнія дні месяца.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.