Увага! Акцыя! "Гадзіна Зямлі"

Дата: 24 марта 2020 в 21:53
237 просмотров

Глабальная акцыя "Гадзіна Зямлі" пройдзе 28 сакавіка. Усе неабыякавыя змогуць паўдзельнічаць у ёй, адключыўшы святло на адну гадзіну з 20.30 да 21.30.
"Гадзіна Зямлі" - міжнародная акцыя, падчас якой Сусветны фонд дзікай прыроды прапануе выключыць святло і бытавыя электрапрыборы на адну гадзіну ў знак неабыякавасці да будучыні планеты. У гэты ж час згасае падсвятленне вядомых будынкаў і помнікаў. У Беларусі акцыя пройдзе ў 12 раз.
У мінулым годзе да "Гадзіны Зямлі" далучыліся больш за 2 млрд чалавек з 188 краін.
Часовае выключэнне святла і электрапрыбораў, магчыма, стане для людзей падставай перагледзець бытавыя звычкі і падкажа, як эканомна расходаваць электраэнергію і цяпло, беражліва адносіцца да вады.
Удзел у акцыі дапамагае зрабіць выбар на карысць другаснай перапрацоўкі паперы і іншых матэрыялаў, каб скараціць выкіды парніковых газаў - галоўную прычыну цяперашняй змены клімату.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.