Акцыя "Тыдзень лесу - 2020" пройдзе з 28 сакавіка па 4 красавіка 2020

Дата: 24 марта 2020 в 22:49
269 просмотров

У перыяд з 28 сакавіка па 4 красавіка 2020 ва ўсіх арганізацыях Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь пройдзе добраахвотная акцыя "Тыдзень лесу - 2020".

Мэта акцыі: захаванне і прымнажэнне лясоў рэспублікі, прыцягненне ўвагі грамадскасці да вырашэння агульнадзяржаўных задач у сферы ўзмацнення экалагічнай, эканамічнай і сацыяльнай ролі лясоў.

Акцыя будзе прысвечана Году малой радзімы, а таксама 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1945-2020 гадоў

Кожны з удзельнікаў акцыі зможа адчуць на сабе нялёгкую працу лесавода, пасадзіўшы сваё дрэва, застанецца датычным да спадчыны, якую пакіне для нашчадкаў.

У гэты час усе жадаючыя змогуць прыняць удзел у акцыі "Тыдзень лесу-2020" у любым лясніцтве лясгаса або на гадавальніку.

Па ўсіх якія цікавяць пытаннях можна пракансультавацца ў ДЛГУ «Петрыкаўскі лясгас» па тэл. 3 01 34

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.