У кожнай краіны, кожнага народа ёсць сваё галоўнае свята, якое адзначаецца штогод на працягу доўгага часу. Яно напаўняе нацыю пачуццём гонару за подзвігі продкаў, якія застаюцца ў памяці нашчадкаў назаўсёды. Такое свята ёсць і ў Беларусі. Гэта Дзень Перамогі.
9 мая – гэта не толькі Дзень Перамогі, гэта дзень гонару, велічы, мужнасці і адвагі. Дзень нашай памяці. Мы ў вечным даўгу перад тымі, хто падарыў нам мір, вясну, жыццё.Жадаем усім шчасця,міру і блакітнага неба над галавой!