Навіны

«Телефона доверия» и график работы «Консультационного кабинета»

Государственного учреждения образования «Социально-педагогический центр Петриковского района»

Номер «Телефона доверия»: 8 (02350) 2-69-74
График работы «Консультационного кабинета»:
Вторник 17.30 – 19.30
Среда 17.30 – 19.30
Четверг 17.30 – 19.30

- Фізічная і псіхічная гатоўнасць дзіцяці да школы.
- Уменне школьніка падпарадкоўвацца пэўным правілам і рабіць не тое, што яму хочацца ў дадзены момант, а тое, што рабіць неабходна. Вельмі важна развіваць у дзіцяці ўменне пераадольваць сябе, часам і прымушаць, прывучаць дзіця рабіць не толькі тое, што яму падабаецца, але і тое, што не падабаецца, але неабходна. І гэта задача яшчэ дашкольнага выхавання.
- Шчаслівая атмасфера ў сям'і, захаванне рэжыму. Згодна з вынікамі даследаванняў, імкненне да поспеху фарміруецца ў дзяцей у тых сем'ях, дзе ім аказвалі дапамогу, ставіліся да іх з цеплынёй, любоўю і разуменнем. А ў тых сем'ях, дзе прысутнічаў жорсткі нагляд альбо абыякавасць, дзіця скіравана не на дасягненне поспеху, а на пазбяганне няўдачы.
- Адзінства патрабаванняў да дзіцяці з боку бацькоў. Калі карае маці, ён шукае абароны ў бацькі, дзядулі ці бабулі. Як вялікі маніпулятар, выкарыстоўвае метад "сутыкання ілбамі бацькоў" для апраўдання сваіх няўдач.
- Няправільныя метады выхавання: падаўленне дзіця як асобы, пагрозы, фізічныя пакаранні ці, наадварот, празмерная апека, сюсюканне.
- Завышаныя патрабаванні да дзіцяці без уліку яго аб'ектыўных магчымасцяў; бацькам можа здавацца, што ў дзіцяці ёсць ліхі намер ці быццам ён проста гультайнічае, у той час як для гэтага могуць быць аб'ектыўныя прычыны (дрэннае самаадчуванне, псіхалагічныя асаблівасці, асаблівасці разумовага і фізічнага развіцця).
- Стварэнне сітуацыі поспеху — неабходна хваліць, радавацца дасягнутым вынікам. І, наадварот, не прыгнятаць пры няўдачах. Пастаянна падбадзёрваць, падтрымліваць: "Нічога, у наступны раз абавязкова атрымаецца!". Палова людзей здаюцца на шляху да сваёй мэты, таму што ім ніхто не сказаў: "Я веру ў цябе, у цябе ўсё атрымаецца!".
- Няправільна вінаваціць у няўдачах дзіцяці іншых: настаўнікаў, аднакласнікаў. Не трэба выказваць ўслых перад дзіцем сваіх прэтэнзій да метадаў і прыёмаў навучання педагогаў, ставіць пад сумнеў аб'ектыўнасць выстаўленай адзнакі а, калі нешта не задавальняе, лепш схадзіць у школу і пагаварыць з педагогам на хвалюючую вас тэму.
- Неабходна вучыць дзіця не здавацца, працягваць імкнуцца да найлепшых вынікаў, нягледзячы на мінулыя няўдачы ("Два разы не атрымалася, трэці раз — абавязкова атрымаецца"). Настаўнік і бацькі павінны пастаянна падтрымліваць веру дзіцяці ў свае сілы, павышаць самаацэнку;
- Часцей даваць магчымасць праяўляць самастойнасць у прыняцці рашэнняў, несці за іх адказнасць і вучыцца карэктаваць ўласныя дзеянні. Важна не рабіць за дзіця тое, што ён можа (хоць і з цяжкасцю) зрабіць сам. Напрыклад, не трэба паказваць, як вырашаць задачу, вырашаючы яе замест дзіцяці, а лепш стварыць такую сітуацыю, калі хаця б частка задачы дзіця зробіць сам. "Ты стараўся, малайчына. Але ты дапусціў дзве памылкі. Знайдзі іх". Працэс больш працяглы, патрабуе больш сіл і цярпення, але больш і правільны.
- Вельмі важны ў вучэбнай дзейнасці і навык самакантролю. Бо не сакрэт, што многія памылкі ў дзяцей узнікаюць з-за няўважлівасці. І калі дзіця навучыўся правяраць сябе, колькасць памылак рэзка скарачаецца — а калі памылак менш, то і матывацыі да новых дасягненняў становіцца больш. Пагуляйце разам з дзіцяці ў гульні, дзе ён педагог і правярае ваша заданне. Школьнік павінен ведаць, як праверыць правільнасць матэматычных вылічэнняў, як шукаць па слоўніку напісанне слоў. У гэты момант вельмі важна, каб бацькі не тузалі, не панукалі яго.
- Важна падтрымліваць дзіцяці за добрую вучобу. Матэрыяльнае заахвочванне (грошы за добрыя адзнакі) часта прыводзіць да здабывання добрай адзнакі любымі спосабамі. Таму пытанне матэрыяльнага заахвочвання дзяцей за добрую вучобу — спрэчнае і мае шмат супярэчнасцяў. А вось заахвочваць дзяцей за добрую вучобу сумеснымі паходамі (у цырк, на каток, у боўлінг і да т.п.) цалкам прымальна.
-Не чакайце хуткіх поспехаў — такога не бывае! Могуць быць падзення, "таптанне" на месцы. Але калі вы будзеце паслядоўна і сістэматычна працаваць над пытаннем павышэння вучэбнай матывацыі свайго дзіцяці, то абавязкова будзе ўзлёт.
- Больш кантактуйце, абмяркоўвайце з дзіцем яго праблемы, не асуджаючы і не караючы яго. У гутарцы будзьце адкрытымі. Хай ён зразумее, як вас радуюць яго поспехі і як вас раняць яго няўдачы і нежаданне стаць лепш.
Кожны зацікаўлены бацька і педагог, зразумеўшы механізмы павышэння матывацыі і ужыўшы на практыцы атрыманую інфармацыю, зможа сфарміраваць у школьніка жаданне вучыцца. Бо толькі маючы матывацыю да ведаў і развіцця, дзіця зможа вырасці мэтанакіраваным чалавекам, здольным на адказныя рашэнні.

Калі чалавек ведае, адкуль можна чакаць небяспеку, ён будзе асцярожны. А піратэхніка ўтрымлівае ў сабе небяспеку таму, што вырабы маюць выбуховы зарад, які можа пашкодзіць не толькі маёмасць, але і здароўе, і жыццё чалавека.
Каб пазбегнуць трагічных наступстваў, купляючы піратэхнічныя сродкі, трэба звярнуць увагу на іх тэрмін прыдатнасці, інструкцыю карыстання (яна павінна быць на рускай ці беларускай мове). Купляць трэба піратэхнічныя сродкі толькі ў завадской упакоўцы, захоўваць далей ад награвальных прыбораў, у недаступным для дзяцей месцы.
Нельга пераносіць піратэхнічныя сродкі ў кішэнях, захоўваць без упакоўкі, выкарыстоўваць піратэхнічныя сродкі, якія маюць дэфекты, разбіраць і перарабляць піратэхніку, паўторна запускаць яе ў выпадку адмовы або згарання фіціля.
Перад выкарыстаннем піратэхнічных сродкаў неабходна азнаёміцца з інструкцыяй. У ёй павінны быць указаны ўмовы выкарыстання, абмежаванні, спосабы бяспечнай падрыхтоўкі, папярэджанне аб небяспецы, гарантыйны тэрмін і дата выпуску, умовы захоўвання, рэквізіты вытворцы, дзеянні ў выпадку ўзнікнення няштатных сітуацый, іншыя звесткі, абумоўленыя спецыфікай піратэхнічных сродкаў, дзеянні ў выпадку пажару.
А самае галоўнае - гэта тое, што ў нашай краіне існуе забарона продажу і выкарыстання дзецьмі піратэхнічных вырабаў

28 декабря 2017 в 22:41 | Седлецкая Г. А. | нет комментариев

Паважаныя бацькі!
Тысячы дзяцей з нецярпеннем чакаюць пачатку зімы і станаўлення лёду на рэках, азёрах і іншых вадаёмах. Самыя нецярплівыя з іх выбіраюцца на неакрэплы лёд, падвяргаючы сваё жыццё і здароўе сур'ёзнай небяспецы. Важна выконваць правілы бяспечных паводзін на зімовых вадаёмах. Нельга забываць аб сур'ёзнай небяспецы, якую тояць у сабе толькі што змёрзлыя вадаёмы.
Першы лёд у перыяд з лістапада па снежань, гэта значыць да наступу ўстойлівых маразоў, нетрывалы. Змацаваны вячэрнім або начным холадам ён яшчэ здольны вытрымліваць невялікую нагрузку, але днём становіцца сітаватым і вельмі слабым, хоць захоўвае дастатковую таўшчыню.
Як правіла, вадаёмы замярзаюць нераўнамерна, па частках: спачатку ля берага, на плыткаводдзе, у абароненых ад ветру залівах, а затым ужо на сярэдзіне.
Правілы паводзін:
1. Неабходна памятаць, што выходзіць на першы лёд можна толькі ў крайнім выпадку з максімальнай асцярожнасцю.
2. Ва ўсіх выпадках, перш чым сысці з берага на лёд, неабходна ўважліва агледзецца, намеціць маршрут руху і магчымага вяртання на бераг.
3. Варта сцерагчыся месцаў, дзе лёд зацярушаны снегам, пад снегам лёд нарастае павольней. Бывае так, што па ўсім вадаёме таўшчыня адкрытага лёду больш за 10 см, а пад снегам - 3 см.
4. Асабліва небяспечныя месцы скіду ў вадаемы прамысловых сцёкавых вод, распаленага снегу з вуліц горада, насычанага рознага роду рэагентамі. У такіх месцах вада практычна не замярзае ўсю зіму.
5. Бяспечней за ўсё пераходзіць вадаём па празрыстаму з зеленаватым або сіняватым адценнем лёдзе пры яго таўшчыні не менш 7 см.
6. Перш чым ўстаць на лёд трэба пераканацца ў яго трываласці, выкарыстоўваючы для гэтага пешню ці палку. Падчас руху пешняй (палкай) ўдараюць па лёдзе наперадзе і па абодва бакі ад сябе па некалькі разоў у адно і тое ж месца.
7. Калі вы бачыце чыстае, роўнае, зацярушанае снегам месца, значыць тут палонка або прамоіна, пакрытая тонкім свежым лёдам.
8. Калі на роўным снеговом покрыве цёмная пляма, значыць пад снегам -неакрэплы лёд.
9. Лыжная траса, калі яна праходзіць па лёдзе, павінна быць пазначаная тычкамі (сцяжкамі).
10. Неабходна выконваць асаблівую асцярожнасць на лёдзе ў перыяд адліг, калі нават зімовы лёд губляе сваю трываласць.
11. І САМАЕ ГАЛОЎНАЕ ПРАВІЛА!
Самым дзейсным спосабам папярэджання дзіцячай гібелі на лёдзе з'яўляецца пастаянны кантроль з боку бацькоў, ні ў якім разе нельга пакідаць дзяцей без нагляду дарослых паблізу вадаёма нават на кароткі час.

12 декабря 2017 в 20:44 | Седлецкая Г. А. | нет комментариев

Запрашаю бацькоў у школу на сход, які адбудзецца 15 снежня ў 16.30.

12 декабря 2017 в 20:08 | Вергей Е. И. | нет комментариев

Першы клас школы - адзін з найбольш істотных крытычны перыядаў у жыцці дзяцей, а адаптацыя ў першым класе - найбольш складаны перыяд у жыцці дзіцяці. Змяняецца ўвесь лад жыцця, цяпер дзіця павінен кожны дзень хадзіць у школу, сістэматычна і напружана працаваць, выконваць рэжым дня, падпарадкоўвацца разнастайным нормам і правілам школьнага жыцця, выконваць патрабаванні настаўніка, займацца на ўроку тым, што вызначана школьнай праграмай, дамагацца добрых вынікаў у вучэбнай рабоце.

Бацькам аб прафілактыцы грыпу

22 октября 2017 в 22:02 | Седлецкая Г. А. | нет комментариев